Сам на сам (Гарадскія)

Сам на сам з гледзячым на поўнач пакоем,
Сам на сам і яшчэ напалам.
Адчуваю, як цісне столь...
Досыць, хопіць, з мяне ўжо даволі,
Хай час загоіць
Мой надакучлівы боль.

Меней ці болей, потым ці зараз, бліжэй ці далей...
Мы зразумеем пазней...
Скочым по дахах, абіраем бязлюдныя вуліцы,
Губляем надзею, чакаем падзеяў, шукаем, да каго б прытуліцца...

Жыць, як мае быць, як пульсуючы нэрв,
І рвецца надзея на змены - няхай...
Што нам рабіць не адкажа ніхто,
Маем што маем, будзе што будзе - няхай...

Час крочыць няўмольна, няспынна, нясхільна,
Час крочыць наперад.
Мы крочым паволі і ў іншы бок...
Спазняемся нібыта наўмысна
Дзе толькі магчыма і дзе не магчыма,
Але заўжды наперадзе на крок...

Мы скочым по дахах, абіраем бязлюдныя вуліцы,
Губляем надзею, чакаем падзеяў, шукаем, да каго б прытуліцца...

Жыць, як мае быць, як пульсуючы нэрв,
І рвецца надзея на змены - няхай...
Што нам рабіць не адкажа ніхто,
Маем што маем, будзе што будзе - няхай...

Ці гэта страх,
Ці проста вецер...
Неяк няемка, не хапае чагосьці ў сусвеце.

Жыць, як мае быць, як пульсуючы нэрв,
І рвецца надзея на змены - няхай...
Што нам рабіць не адкажа ніхто,
Маем што маем, будзе што будзе - няхай...



Написать мне





Hosted by uCoz