Падае дождж (Крама)

Кіну цябе назаўседы, забуду імя
І не пазнаю ў твар сярод белага дня.
Гіпсавы злепак кахання раструшу ў руцэ,
Труст у караблі папяровым пушчу па рацэ.

Я на зямлі не пакіну глыбокіх слядоў,
А на імя свае не адгукнуся ізноў.
Мае існаванне ўсяго толькі сенняшні дзень,
Я у сусвеце не болей за прывідны цень.

Іншы няхай задавольвае прагу жыцця -
Мне не цікавыя ўжо таямніцы быцця
Толькі гітары шкада, ей адной сумаваць
Покуль мы будзем у ночы з дажджом размаўляць.

Падае дождж на зямлю, ен амые мне твар
І прынясе цеплыню майго лесу ўладар.
Падае дождж на зямлю, ен амые мне твар...


Написать мне





Hosted by uCoz